ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

22.11.2017 Закрыццё культурна-мастацкага праекта “Песняру беларускага краю. Ад Чытання да Творчасці”

 

9 лістапада 2017 года ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылося закрыццё культурна-мастацкага праекта “Песняру беларускага краю. Ад Чытання да Творчасці”. Арт-праект стартаваў у пачатку 2017 года і прысвячаўся 135-гадоваму юбілею Янкі Купалы.

Арганізатарамі і ўдзельнікамі праекта былі - Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы і Мінскі дзяржаўны мастацкі каледжам імя А.К. Глебава. Галоўнай мэтай праекта было ўшанаванне нацыянальнага паэта Беларусі, папулярызацыя яго творчасці, далучэнне да літаратурнай спадчыны вялікага Песняра.

На працягу года для навучэнцаў мастацкага каледжа ладзіліся літаратурныя імпрэзы, вечарыны, гучныя чытанні. На літаратурных сустрэчах, якія былі арганізаваны ў рамках праекта, Песняр паўставаў, як паэт роднага краю, як грамадскі дзеяч, як лірычны паэт з тонкай і ранімай душой. Падчас кожнага мерапрыемства гучалі купалаўскія вершы і песні ў выкананні юных “глебаўцаў”. Імпрэзы суправаджаліся яркай мультымедыйнай прэзентацыяй і цікавай кніжнай выставай.

На ўрачыстым закрыцці праекта таксама прагучалі: песня “Спадчына”, вершы “Не шукай”, “Роднае слова”, “Мужык”, “А хто там ідзе?” у выкананні навучэнцаў каледжа:  Л. Багушэўскай, Р. Кінякіна, Б. Цярскова, А. Сеўруковай, Г. Пестава, К. Клачковай.
Практычным вынікам арт-праекта стала выстава, на якой былі прадстаўлены творчыя работы навучэнцаў мастацкага каледжа імя А.Глебава ў стылі жывапіс, графіка, лепка скульптур з пластыліну, якія ілюстравалі паэтычныя творы Янкі Купалы і незабыўны вобраз паэта.

Жыццё і дзейнасць Я.Купалы знайшлі шырокае ўвасабленне ў творчасці майстроў выяўленчага мастацтва. Сярод іх такія імёны, як І. Ахрэмчык, М. Савіцкі, А. Волкаў, З. Паплаўскі і шмат іншых. Самым буйным у нашай краіне зборам твораў выяўленчага мастацтва, які прысвечаны выдатнаму сыну беларускага народа, валодае Дзяржаўны літаратурны музей імя Янкі Купалы. На закрыцці праекта вядучы навуковы супрацоўнік адзела навукова-экспазіцыйнай выставачнай работы Галіна Юр’еўна Воранава распавяла пра музейную калекцыю жывапіснай Купаліяны.

Побач са сваімі выхаванцамі, удзельнікамі арт-праекта, заўсёды была выкладчыца дысцыпліны “Беларуская мова і літаратура” мастацкага каледжа імя Глебава – Таццяна Міхайлаўна Лапіцкая, якая выказала шчырыя словы падзякі ў адрас супрацоўнікаў бібліятэкі, якія арганізавалі і спраўдзілі гэты праект.

Усе ўдзельнікі праекта (сярод іх навучэнцы мастацкага каледжа імя Глебава - У. Алейнікава, Д. Бародзька, Л. Ганчарова, І. Даргевіч, А. Матусевіч, І. Мурашка, В. Праслава, К. Пятрова, С. Пятровік, І. Царык) былі ўзнагароджаны дыпломамі і атрымалі запрашэнне на спектаклі “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Тарас на Парнасе”. Нашым спонсарам стаў Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача.

Мастацкі летапіс жыцця і творчасці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы прадаўжае папаўняцца новымі творамі жывапісу, скульптуры, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. І мы спадзяёмся, што Глебаўцы таксама ўнясуць свой ўклад у гэты летапіс і іх лепшыя работы яшчэ наперадзе.


 

21.11.2017 Настроение в подарок

 

“Настроение в подарок” – название персональной выставки Светланы Матвеенко, которая открылась в галерее “Вильнюс” библиотеки № 18. На выставке представлены новые картины автора, в которых Светлана Матвеенко вновь стремится разобраться в богатстве и многогранности внутреннего мира.

Романтичная натура автора влияет и на картины, ею создаваемые. Как правило мы говорим, что живопись – это эмоции, состояния. Но когда речь идет о картинах Светланы Матвеенко хочется на первое место поставить эмоции и сказать, что эмоции и чувства – это живопись, так как именно они являются источником ее вдохновения.

Автор умеет наблюдать за чувствами,  а результатом этого является физическое воплощение их в картинах.

В работах Светланы нет пессимизма. Даже отраженная в них грусть оставляет зрителя в уверенности, что это ощущение мимолетно, преходяще, за ним обязательно последует вихрь радости. Богатый внутренний мир художницы является предпосылкой такого множества вариаций самых разных чувств и эмоций. Светлана Матвеенко обладает замечательной способностью уметь прислушиваться к себе и отмечать все тонкости, все оттенки внутреннего мира. Этому у нее стоит поучиться каждому.

Искусствовед Лариса Финкельштейн подчеркнула, что в своих работах Светлана Матвеенко все больше поднимается над предметностью и переходит к обобщенности. Автор ищет себя, не останавливается на достигнутом и это действительно заметно в новых работах.

20.11.2017 Я и мои права

 

17 лістапада  ў  межах тыдня  прававых ведаў  у публічнай  бібліятэцы    № 22 адбылася  прававая гадзіна. Навучэнцы 3 “Д” класа  СШ№ 25  у суправаджэнні настаўніка  Кудраўцавай Святланы Міхайлаўны  пазнаёміліся з прэзентацыяй па тэме “Правы дзяцей”, здзейснілі віртуальную экскурсію па дзіцячым прававым сайце, паўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах гульнявой частцы прававога сайта.  Бібліятэкар  Пыж Вікторыя Яўгеньеўна расказала  аб розных арганізацыях, якія галоўнай сваёй мэтай лічаць абарону дзяцей, Канвенцыі  аб правах дзіцяці і інш. Навучэнцы даведаліся не толькі пра свае правы, але і абавязкі, такія  як: выконваць законы дзяржавы, клапаціцца пра бацькоў, паважаць традыцыі і культурныя каштоўнасці беларускага народа.


 

17.11.2017 Встреча с поэтом...

 

   11 ноября 2017 года в библиотеке-филиале № 18 состоялась встреча с поэтом и прозаиком, критиком, публицистом, членом Союза писателей Беларуси Евгением Ивановичем Хвалеем.

Темой встречи стало обсуждение книги автора - повести «Прынцэса тусоўкі”.

Это произведение было написано в 1991 году, но до сегодняшнего дня не утратило своей актуальности. Первая любовь подростков, ревность, предательство и – печальный и страшный финал - преступление. Где проходит граница между Добром и Злом? Можно ли что-то исправить, если оступился? У кого искать помощи  и поддержки: у друзей, родителей, учителей? Вопросы , которые стояли перед героями этой повести, стоят и перед сегодняшними подростками.

Большой интерес у ребят вызвал рассказ Е. И. Хвалея о работе над книгой. Оказалось, что сюжет основан на реальных событиях, которые произошли в Минске в конце 80-х годов. Работая над продолжением книги, писатель посещал исправительные спецучереждения, отбирал материал в документах комиссии по делам несовершеннолетних, беседовал с семьями, которых затронула эта трагедия.

Встреча с писателем сопровождалась небольшой мультимедийной презентацией “Подростком быть нелегко”,включавшей биографию Е.И. Хвалея, его путь в литературу, рассказ об изданных книгах и о планах на будущее.

Ребят, приглашенных на встречу, ожидал приятный сюрприз: для них была проведена первая презентация 5-го издания книги “Прынцэса тусоўкі”. По напряженному вниманию и тишине в зале было видно, что история трех подростков, случившаяся почти 20 лет назад, затронула их.

Самым важным итогом встречи стала желание ребят прочитать эту книгу.


 

17.11.2017 Святло дому твайму : традыцыі і звычкі

 

  15  лістапада    ў  бібліятэцы  №  13  адбылася літаратурна-музычная  гасцёўня “Святло  дому  твайму :  традыцыі  і  звычкі”.  Адметнай  рысаю  нашага  часу  з’ яўляецца ўзросшая  цікавасць  людзей  да  духоўнай  культуры : святы, абрады ,звычаі. Некаторыя  з  гэтых  свят – Каляды, Вялікдзень набылі  статус  дзяржаўных свят.

У  сучасным  грамадстве  існуе  патрэба  ў  адпаведнай  літаратуры. Вядучы  бібліятэкар  Маеўская  Л.  В. прапанавала  ўвазе  прысутных  агляд  літаратуры, якая  маецца   ў  бібліятэцы. Вялікім  попытам  карыстаюцца  кнігі  Янкі  Крука  і  Аксаны  Катовіч “Золотыя  правила  народной  культуры “  і  “ Колесо  времени”, Пятра  Гуда  “ Ад  Каляд  да  Пакроваў”, Васіля  Ліцьвінкі “ Святы  і  абрады  беларусаў” і іншыя.   Каляндарныя  святы  і  абрады  беларусаў  выразна  падпарадкаваны  гадавому  вітку  Зямлі  вакол  сонца , калі  апошняе  дае  веснавы  росквіт  прыродзе  і  замарожвае  яго  надоўга  восенню, каб адрадзіць  для  новага  кола  жыцця  наступнай  вясной. 

Галоўным святам  беларусаў  з  часоў  Адама  Міцкевіча  лічацца  Дзяды, бо  яны  адначасова  сімвалізуюць  не  толькі  “ смерць “ прыроды, але  і  непазбежнае  заканчэнне  жыццёвага шляху  і  пераход  “ на  той  свет”, да  продкаў,  кожнага  чалавека. Другая  частка  мерапрыемства- абрадавыя  песні  ў  выкананні  ансамбля      “Надзея“ пад кіраўніцтвам  Гарбузавай  Людмілы  Мікалаеўны.  Гарачымі  апладысментамі  прысутныя  сустракалі  кожную  песню  ансамбля.   А  беларускія  байкі , прачытаныя   Гарбузавай Л.  М.  , выклікалі  шчыры  смех.  Яўгену Шчарбакову  пасля  выканання  танца ўзнагародай  былі    словы “Браво” , “Бис”.    

                                                                                               

17.11.2017 Колас у думках, у сэрцах, у песнях

 

   У кожнага народа ёсць постаці, якія самаахвяраваліся дзеля станаўлення і развіцця нацыі, яе мовы, дзяржаўнасці, культурнай самабытнасці. З цягам часу яны становяцца сімваламі гістарычнага быцця народа. Наша Радзіма не была беднай на сваіх прарокаў – паэтаў-песняроў, асветнікаў, дзяржаўных дзеячоў. Адным з іх і з’яўляецца Якуб Колас, 135-годдзе якога мы адзначаем. 

І з гэтай нагоды членамі творчага аб’яднання “Рамантыкі залатой пары” сумесна з супрацоўнікамі бібліятэкі №11 было наладжана свята  - Каласавіны.  Загадчыца сектарам Кашэль Наталля Пятроўна прадставіла цікавую і змястоўную прэзентацыю аб малавядомых старонках з жыцця і творчасці народнага пісьменніка. 

Беларуская паэтка Вольга Норына падзялілася ўражаннямі аб наведванні родных мясцін  Якуба Коласа і прачытала свае вершы, прысвечаныя Песняру. А яе навучэнка з гуртка “Журналістыка” Палаца дзяцей і моладзі “Золак” Васіліса Хварасціна вынесла на суд прысутных свае першыя надрукаваныя творы.

А потым гучалі вершы Якуба Коласа ў выкананні  членаў творчага аб’яднання. Адбылося яскравае свята беларускай мовы і беларускага паэтычнага слова.


 

17.11.2017 Имена белорусов на карте мира

 

15 ноября в библиотеке № 11 состоялось мероприятие посвященное белоруской науке и её выдающимся ученым и исследователям.

В гости в библиотеку приехали сотрудники издательства “Беларуская энциклопедия имени Петруся Бровки” - главный редактор издательства Языкович Лариса Владимировна и заведующий редакцией исторических наук Баженов Юрий Вячеславович.
Библиотекарь Лешкова Анна рассказала детям об истории науки и ее развитии,  познакомила с известными белорускими учеными и исследователями, котороые работали и жили за границей:  Игнат Домейко, Иван Черский, Софья Ковалевская, Николай Судиловский, Жорес Алферов и многие другие.
Сотрудники издательства представили  ребятам серию прекрасно иллюстрированных изданий, посвященных известным деятелям науки, политики и культуры. Дети с интересом рассмаривали книги, задавали вопросы и получали на них развернутые ответы.


 

17.11.2017 Спяшайцеся з паэтам стрэцца

 

Народны паэт Беларусі Якуб Колас у свой час пісаў: “Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. Па-гэтаму нам неабходна так старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць творы беларускай літаратуры”.

3 лістапада па ўсёй краіне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 135-годдзю з дня нараджэння Народнага паэта. Але юбілейны год працягваецца. 16 лістапада ў бібліятэцы №14 імя Ф.Багушэвіча адбылася сустрэча з навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнага мемарыяльна-літаратурнага Музея Якуба Коласа Кішкурна Юліяй Вацлаваўнай.

Шлях, які прайшоў Якуб Колас, - адметны. Сумленнасць, высокароднасць, любоў да Радзімы і яе народа, клопат аб беларускай мове сталі жыватворнай крыніцай для творчасці пісьменніка, які ўнёс значны ўклад у нацыянальную і сусветную літаратуру.

У бібліятэцы № 14 імя Ф. Багушэвіча пад час правядзення літаратурнай сустрэчы “Спяшайцеся з паэтам стрэцца” і мультымедыйнага ўрока-адкрыцця “На радзіму Коласа” вучні 6-7 класаў сярэдняй школы №116 мелі магчымасць пазнаёміцца з жыццём і дзейнасцю Песняра. Дзеці паказалі добрыя веды аб жыццёвым і творчым шляху класіка ў віктарыне “Як песня народа, неўміручы наш Колас”.  Гэтыя мерапрыемствы пашырылі веды, кругагляд вучняў, садзейнічалі больш глыбокаму вывучэнню літаратурнай спадчыны Якуба Коласа, узбагацілі ўнутраны свет, спрыялі выхаванню пачуцця нацыянальнай годнасці і гонару за сваю Радзіму.



 

17.11.2017 «Мартин Лютер и Реформация в Германии»

 

 

Реформация, отмечающая в этом году пятисотлетие— это событие, которое радикально повлияло на историю христианства и стало точкой отсчета истории современного западного мира.

Официальной датой начала Реформации считается 31 октября 1517 года, когда монах и богослов Мартин Лютер прикрепил к двери собора в немецком городе Виттенберге листок со своими 95 тезисами.

В том же 1517 году доктор лекарских наук Франциск Скорина из Полоцка начал печатать в Праге Библию на старобелорусском языке. Через несколько десятков лет белорусского первопечатника назовут начинателем Реформации в Беларуси. ХVI век не случайно называют Золотым Веком, лучшим периодом в истории Беларуси. Развитие культуры, образования, экономики подняло нашу страну на такую высоту, которая в последующих столетиях казалась недосягаемой.

О влиянии Реформации на всемирную историю и историю Беларуси рассказали учащимся 8 класса гимназии № 27 куратор выставочного проекта «Мартин Лютер и Реформация в Германии» Штокман Ольга Игоревна и писатель, автор книги «Сем камянёў» Алексей Шеин. Урок истории в библиотеке № 14 имени Ф. Богушевича прошел интересно и увлекательно для школьников. Познавательная экскурсия по выставке, дополненная видеорядом об истории Реформации, интерактивная викторина, которая потребовала не только знания истории, но и смекалки, были по достоинству оценены и учащимися, и учителями. На память о встрече все присутствующие получили современное издание «Малай падарожнай кніжкі» Франциска Скорины.

15.11.2017 Ольга Павлюченко и её команда

 

2 ноября в публичной библиотеке № 13 г. Минска состоялась презентация книжных новинок – сборника «Скарынічы», альманаха «Вехи», сентябрьского номера журнала «Вестник «Золака» и книги стихов Ольги Нориной «С поправкой на время». Представляли свой литературный и журналистский труд поэтесса Ольга Михайловна Павлюченко (Норина), руководитель объединения по интересам «Журналистика» ДДиМ «Золак» г. Минска, и её ученики – Василиса Хворостина и Анастасия Силюцкая.

К слову, в читальном зале собралась большая аудитория – 80 человек! Выступающих представила Людмила Николаевна Рябинина, сотрудница библиотеки.

Ольга Михайловна рассказала о себе и своих книгах стихов и прозы «Пока на свете есть сирень…», «Городская трава», «Малюнак пад кніжнай вокладкай» (интервью с белорусскими художниками – книжными графиками), «С поправкой на время» – сборник стихов, изданный Ольгой Михайловной в конце августа этого года.

На счету педагога и победы её учеников: в этом году десятиклассница Анастасия Силюцкая получила третье место в конкурсе «Золотое перо «Белой Руси», вместе с Дарьей Борщевской и Дарьей Парамоновой отмечена поощрительными дипломами в конкурсе «Скарынавай душой узлашчанае слова…» (произведения вошли в сборник “Скарынічы”). В литературном альманахе «Вехи», первая презентация которого состоялась 11 октября, в полный голос заявили о себе ученики поэтессы – Василиса Хворостина, Анастасия Силюцкая, Дарья Парамонова, Вячеслав Асташев и Егор Карчмит. Анастасия и Василиса поведали аудитории о том, как начали писать и уже в таком юном возрасте имеют опыт в создании журналистских материалов.

Василиса Хворостина отвечала на вопросы о начале творческого пути. Сама она начала писать в 12 лет – небольшие рассказы, стишки, вела блог и имела там 150 подписчиков. Позже благодаря чистой случайности, перепробовав всевозможные кружки и ничем не заинтересовавшись, попала к Ольге Михайловне на «Журналистику». С момента её появления в коллективе прошло уже практически два года, и за это время она «набила в писательстве руку», именно поэтому гордо представила два своих рассказа – «Парижанку», самую первую её серьёзную работу, и «Я встретила этот закат», написанный незадолго до издания альманаха.

Анастасия Силюцкая рассказала, что человек она творческий, любящий применять в жизни все свои таланты и умения. Одно из её произведений – сказка написано в дополнение к своей картине, сделанной в стиле декупаж. Читала публике и рассказ «Серые глаза», что принёс ей победу на литературном конкурсе «Скарынавай душой узлашчанае слова…». На вопрос о том, откуда берёт идеи, ответила: «Персонажей я создаю совершенно на себя не похожих, мне почему-то легче продумывать образы людей, с которыми я не имею ничего общего».

С огромной гордостью представили читателям «Вестник «Золака»», над которым Ольга Михайловна работала вместе со своими учениками. Их многомесячные труды были уложены под красивой обложкой, с интересными фотографиями и большим количеством разнообразного материала.

Благодаря техническому оснащению для слушателей прозвучала мелодичная песня в исполнении Веры Лебедевской, написанная на стихи Ольги Михайловны, давшие название сборнику Ольги Нориной и Тамары Вятской «Последняя женщина Дона Хуана».

Зрителями этой презентации были молодые люди, студенты Белорусского торгово-экономического университета, и поэтому очень важно отметить внимание, с которым они слушали и смотрели. С огромным интересом задавали вопросы авторам.

Мероприятие прошло в дружеской атмосфере и всем очень понравилось. Ольга Михайловна и её команда поблагодарили библиотеку за тёплый приём и пообещали, что выступят здесь ещё.


 

14.11.2017 Социокультурный проект “Резонанс”

 

10 ноября в библиотеке № 1 им. Л.Н. Толстого прошло очередное  заседание слушателей социокультурного проекта “Резонанс”. Зарождение,становление и начало проекта было представлено на электронной презентации руководителя - Койпиша А.Н. Все присутствующие зрители и участники были ознакомлены с  творчеством основательницы проекта, поэтессы – Л.Леонтьевой. Мастер - класс психолога-психотерапевта О.Барановой держал всю аудиторию в состоянии веселой игры. С особым интересом к этому отнеслись молодые зрители - студенты и учащиеся средних учебных заведений.

Язык жестов в индийском танце. Много ли мы знаем об этом? Все пробелы помог заполнить и показать на этом замечательном вечере педагог-любитель индийской культуры и танца  - Аркадий  Шевердяев. В конце вечера был включен свободный микрофон всем желающим выступить и поделиться своим мнением,
задать вопросы выступившим и ответить самим.

Быстро и незаметно пролетело время этого необычного  литературно-музыкального мероприятия .Все слушатели  социокультурного проекта “Резонанс” признались, что от такого теплого и душевного вечера осталась на душе радость и небольшая грусть, ведь только через месяц они встретятся вновь.


 

14.11.2017 Пяшчотныя дні залатой восені

 

Осень — это отличное время сделать передышку после скоростного ритма лета, посмотреть на хороводы падающих листьев, капли дождя за окном, и в этой неспешной атмосфере, наконец-то, уделить время себе. Ведь мы – женщины.  У нас свои, чисто женские интересы: разносторонние, всеобъемлющие. Отсюда и подборка милых сердцу книг. Они такие разные, но их объединяет одно – повышенный интерес женской половины человечества к хорошей литературе. Книги хороши в любую погоду и любое время года! Они  способны поднять настроение, вытащить из депрессии, с ними просто приятно провести время! После прочтения хороших книг остается тепло, нежность, внутреннее единение, дающее то самое ощущение счастья… Счастье от прочитанных книг.

11 ноября библиотека № 14 им.Ф.Богушевича пригласила своих читателей на встречу «Пяшчотныя дні залатой восені». В теплой неформальной обстановке сотрудники библиотеки и читатели поделились друг с другом впечатлениями о прочитанном, рассказали о книгах, которые их заинтересовали. Видеообзор популярной зарубежной и русской литературы, неизвестные факты об авторах, буктрейлеры лучших, по мнению критиков, книг позволили читателям открыть для себя новые имена.

Наша жизнь – удивительная загадка. Хочется разгадать ее через прекрасное: искусство, книги, через общение, через музыку. Ведь все это – мистическая энергия, которая подарена людям для жизни, для радости , для творчества…



 

10.11.2017 В дни осенних каникул...

 

В дни осенних каникул библиотека № 18 в очередной раз открыла свои двери для учащихся школ и гимназий Первомайского района. Детям были предложены мероприятия с мультимедийными презентациями, созданные сотрудниками читального зала: «Чудеса и загадки природы Беларуси», «Необычные памятники и скульптуры Минска», «Стили и направления живописи» и другие.

Особый интерес у ребят имела интерактивная игра-презентация «Мир науки глазами детей». В познавательной и увлекательной форме ребята узнали об основных разделах науки. Познакомились с интересными фактами из истории науки, из жизни известных ученых. Узнали, что существует много различных изобретений, которые появились вследствие простой случайности (стекло, вафельные рожки для мороженого, шоколадная паста «Nutella»,чайный пакетик), и просто смешных, бесполезных и неудачных изобретений (механический стаканчик для мороженого вилка с таймером, ловушка для крошек, собачий зонтик, тапочки-уборщики).

Раздел «Учение с увлечением» познакомил ребят с историей возникновения школьных канцелярских предметов: шариковая ручка, фломастер, тетрадь, ластик. Узнали как появились буквы, чем писали наши предки, как люди научились считать, почему пенал так называется, как появилось слово «каникулы».

Раздел «Занимательные головоломки» вызвал у ребят огромный интерес и восторг. Они познакомились с видами головоломок и приняли активное участие в решении логических задач, используя сообразительность, внимательность и эрудицию. Все активно приняли участие в конкурсе по складыванию невероятных конструкций из деталей «ЛЕГО», решении  кроссвордов, ребусов, загадок, шарад и складывании головоломок. В конце встречи  ребята получили много подарков и призов в виде закладок и листовок с расписанием уроков.

Все встречи проходили в дружеской и непринужденной атмосфере. Каждое мероприятие сопровождалось тематической книжной выставкой, где ребята могли познакомиться с красочными изданиями, а записавшись в библиотеку, взять книги домой.


 

10.11.2017 Восеньскае падарожжа ў кніжнае царства

З 31 кастрычніка па 4 лістапада ў бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася чарга мерапрыемстваў для наведвальнікаў школьных лагераў устаноў сярэдняй адукацыіі г.Мінска. Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання прапанавалі дзецям віктарынны кактэйль па творах дзіцячай літаратуры “Восеньскае падарожжа ў кніжнае царства”. Гэта былі і літаратурныя гульні, і віктарыны, і загадкі, і тэматычныя мультымедыйныя слайд-стужкі па экалогіі “Экалагічны калейдаскоп”, аб восені “Залатая восень”, а таксама па казках дзіцячых пісьменнікаў.

Асабліва дзецям спадабалася сустрэча з маладой беларускай пісьменніцай, паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Янай Явіч і сонечным паэтам Дзмітрыем Юртаевым, якія прапанавалі дзве аўтарскія дзіцячыя літаратурныя праграмы “Экскурсия по книжкам девчонкам и мальчишкам” і “Змитрок Бурачок и весёлый бардачок”. Яна Явіч пазнаёміла гасцей з героямі сваіх кніг “Утёна хочет знать” і “Самые цветочные сны”. Вясёлы, завадны  Дзмітрый  Юртаеў у вобразе Змітрака Бурачка павесяліў наведвальнікаў бібліятэкі чытаннем сваіх вершаў “Сладкоежка”, “Очкарик”, “Великан Шурум-Бурум”, а таксама байкі “Звериный суд”.


 

09.11.2017 МІНСКІ ЦЭНТР ДУХОЎНАСЦІ І КУЛЬТУРЫ

 

 Імя слыннага  сына беларускага народа Янкі Купалы  ўвекавечана  ў назвах вуліц, паркаў, дзяржаўных устаноў.

У  сёлетні юбілейны год  бібліятэкары падрыхтавалі шэраг  электронных прэзентацый пра мясціны Мінска,  названыя ў гонар вялікага песняра. Цікавыя і змястоўныя  матэрыялы пра музей Янкі Купалы, вуліцу Янкі Купалы і парк імя Янкі Купалы ўжо былі прадстаўлены чытачам бібліятэкі № 21. 

На чарговую прэзентацыю “Бібліятэка імя Янкі Купалы – Мінскі цэнтр духоўнасці і культуры”  8 лістапада прыйшлі вучні 9 “Б” класа 215 сярэдняй школы.  Асабліва зацікавіла прысутных культурна-асветніцкая дзейнасць Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы, у тым ліку – арганізацыя  выстаў вядомых мастакоў, літаратурныя сустрэчы.

Завочнае  падарожжа па  самай лепшай бібліятэцы нашага горада  не пакінула абыякавымі ўсіх, хто прыйшоў на мерапрыемства. Спадзяёмся, што многія з іх  стануць наведвальнікамі бібліятэкі імя Янкі Купалы, каб дакрануцца да  яе высокай духоўнасці.


 

08.11.2017 Падчас асенніх канікул

 

        Падчас асенніх канікул дзверы бібліятэкі № 11 не зачыняліся. Кожны дзень пачынаўся з наведвання ўстановы культуры навучэнцамі школьных лагераў мікрараёна “Чыжоўка”, якіх з задавальненнем сустракалі бібліятэкары.
30 кастрычніка дзеці з школьнага лагера СШ № 117  разам з загадчыцай чытальнай залы Кашэль Наталляй Пятроўнай зрабілі завочнае медыяпадарожжа па сцяжынках дзяцінства Янкі Купалы і Якуба Коласа. Дзеці пачулі аповед аб нялёгкім сялянскім жыцці бацькоў пісьменнікаў, аб першых вершах, якія складаліся пад уплывам беларускіх казак, паданняў і легенд. Пазнаёміліся з творамі для дзяцей, напісанымі нашымі песнярамі.Разам з настаўнікамі вучні з задавальненнем далучыліся да беларускай народнай спадчыны – крыніцы, з якой чэрпалі натхненне Купала ды Колас. Прыказкі, прымаўкі, загадкі, скарагаворкі -  усё з запалам прыгадвалася і адгадвалася.

31 кастрычніка з  нагоды 130-годдзя С. Я. Маршака для  вучняў школьнага лагера пачатковай школы № 112 было падрыхтавана літаратурнае падарожжа па знаёмым з маленства творам паэта. Весела і задорна вучні 1-2 класаў адказвалі на пытанні электроннай  віктарыны “Теремок”, адгадвалі загадкі ў малюнках, галаваломкі Робіна-Бобіна. Да спадобы ўсім прыйшлася выстава-віктарына “Стол находак”. З захапленнем вучні паспрабавалі сябе ў ролі акцёраў, прадэманстраваўшы герояў  вершаў “Мастер- ломастер” і “Вот какой рассеянный”.

Сапраўднае свята кнігі адбылося 1 лістапада. Да нас завітала беларуская дзіцячая пісьменніца Вольга Нікольская, аўтар кніг “Мы - агенты “КолбаФир”, “Приключения агентов “КолбаФирЖик” і “Похищение шедевра, или Новые приключения агентов “КолбаФирЖик”. Сучасныя аповесці-казкі В.Нікольскай вучаць быць адказнымі за тых, каго прыручылі, прызываюць быць больш чулымі, добрымі, спагадлівымі. Дзеці з ахвотай расказвалі цікавыя гісторыі з жыцця сваіх хатніх любімцаў. Напрыканцы адбылася аўтограф-сесія. Цікавая сустрэча надоўга захаваецца ў памяці дзяцей.

2 лістапада – новы паход ў бібліятэку. На гэты раз ён прысвечаны Сусветнаму дню дзіцяці. Бібліятэкар Ляшкова Ганна расказала пра свята, пазнаёміла з “Канвенцыяй аб правах дзіцяці” з дапамогай казачнай віктарыны.Прысутныя даведаліся, як карыстацца Дзіцячым прававым сайтам mir.pravo.by, дзе кожны жадаючы можа знайсці адказы на многія прававыя пытанні, зрабілі падарожжа па яго старонках.


 

08.11.2017 Каникулы – это здорово!

 

    Каникулы – это здорово! А каникулы в библиотеке – лучше! Это ещё одна возможность для библиотекарей предоставления своим читателям пространства для творчества,  общения, знакомства с книгой и библиотекой.

Каждый день осенних каникул в библиотеке №14 им.Ф.Богушевича был заполнен интересными мероприятиями.  Дети смогли проявить свои способности и зарядиться отличным настроением, участвуя  во всевозможных играх и веселых конкурсах, литературных викторинах и мастер-классах.  И, конечно же, много радости принесло детям знакомство с новыми книгами и их авторами, традиционное чтение и просмотр красочных детских журналов. На экскурсиях сотрудники познакомили юных читателей с правилами пользования библиотекой, рассказали о  бережном отношении к книге. Были подготовлены разнообразные и интересные выставки для детей: “В гостях у Книжной королевы” и “Созвездие любимых книг”, “Как стать эрудитом”.

Но особый интерес у читателей вызвали презентации книг Тамары Бунто “Дзяўчынка з Вішнёвага завулка”  и Ольги Гапеевой “Сумны суп”. Эти встречи принесли не только хорошее настроение  и творческую атмосферу, но и минуты радостного чтения вслух, и работу в мастерской по созданию собственной книжки.

Как всегда интересно и познавательно прошла встреча с молодыми сотрудниками издательства “Пачатковая школа”. Ребята отвечали на вопросы викторины, отгадывали загадки, приняли участие в конкурсе рисунка “Путешествие в осень”.

В дни школьных каникул мероприятия проводились не только в стенах библиотеки. Сотрудники филиала (ул. Панченко, 8) провели в гимназии № 37 поэтический батл “Раскрый свой талент” и интерактивную игру “Про все на свете, что любят дети”.

Осенние каникулы в библиотеке закончились, но впереди еще столько интересных и увлекательных встреч! Надеемся, что время, которое ребята провели у нас, запомнится им надолго. А самое главное, что наши читатели ещё будут приходить в библиотеку, для того, чтобы и дальше открывать таинственный мир книг.


 

04.11.2017 Вялікія рэфарматары: Францыск Скарына і Марцін Лютэр

 

Ты растварыў эпохі змрок,
Твой след – у памяці народа.
Ты Слова даў і зрок, і крок,
І час яму – не перашкода.
                Роберт Мінулін

З гэтых радкоў, 31 кастрычніка ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа, пачалося мерапрыемства “Вялікія рэфарматары: Францыск Скарына  і Марцін Лютэр”. 

Шутова Вольга , бібліятэкар чытальнай залы, адзначыла,  што ўсім нам трэба ведаць гісторыю нашай роднай старонкі, арыентавацца ў стагоддзях  і постацях, каб шанаваць імёны і подзвігі продкаў і несці подых вякоў у будучыню.
Сёлетні год багаты на юбілейныя даты, сярод якіх самая значная – 500-гадовы юбілей першай друкаванай беларускай кнігі і 500 год з пачатку Рэфармацыі. Гэтыя даты нагадваюць, што  паўтысячы гадоў таму на нашым небасхіле, асвятліўшы цемру Сярэднявечча, узышлі зоркі Францыска Скарыны, які падараваў нашым продкам першую друкаваную кнігу,  і Марціна Лютэра, які прадставіў свае  95 тэзісаў, паклаўшых шлях Рэфармацыі.

Вольга Ігараўна Штокман, кіраўнік гуртка “Нямецкі з нуля”, які дзейнічае ў  бібліятэцы № 7, расказала  пра жыццё і асветніцкую дзейнасць Марціна Лютера.  Быў прадэманстраваны змястоўны  відэарад, прысвечаны вялікаму рэфарматару.
Зацікавіліся прысутныя выступленнем актыўнага чытача і былога настаўніка беларускай мовы Васілевіч Эммы Іванаўны, якая пазнаёміла з  цікавымі фактамі  жыцця выдатнага беларускага першадрукара Францыска Скарыны.

На прыканцы мерапрыемства чытачы праслухалі музычныя нумары, падрыхтаваныя музычнымі гурткамі бібліятэкі.
Супрацоўнікамі бібліятэкі былі аформлены кніжныя выставы, якія карысталіся поспехам у чытачаў.

04.11.2017 Сказочное путешествие с Виктором Лясковским

 

На  улице – дождь, холодно. А в библиотеке № 7 имени Якуба Коласа  —  тепло, уютно и весело.  Потому что  31 октября в гости к юным читателям заглянул детский белорусский  поэт и писатель Виктор Леонидович  Лясковский. Для учеников СШ № № 36, 123, 152 и гимназии № 1  эта встреча стала настоящим подарком к началу осенних каникул.

В увлекательной форме Виктор Леонидович рассказал ребятам о своих  книгах «Зеленая  шапочка», «Где живут кенгурята», «Разноцветные стихи», сказочной повести «Дэник и его друзья» и т.д. Писатель открыл удивительный и веселый мир своих стихов, которые очень добрые и светлые. Виктор Леонидович поведал,  откуда берут вдохновение поэты, где живет фиолетовая фея, а также дети узнали, как играют в прятки домашние животные, что дарит обитателям зоопарка Дед Мороз и ещё о многом. Мальчишки и девчонки от души смеялись, задавали каверзные вопросы, на которые автор находил, что ответить. Дети с огромным удовольствием слушали поэта и отвечали на вопросы викторины.

В завершение встречи ребята смогли приобрести книги Виктора  Лясковского с личной подписью. Книги очень скоро были разобраны юными читателями — это говорит о том, что встреча с интересным человеком не прошла зря.

Хорошее настроение обеспечила теплая и отлично проведенная встреча!  Спасибо Виктору Леонидовичу за его творчество, позитивный настрой и любовь к детям! Ждём с нетерпением дальнейших встреч!


 

02.11.2017 Пчаліная навука

 

31 кастрычніка, завітаўшы ў бібліятэку № 20, можна было адчуць мядовы водар. Яго да нас і нашых чытачоў прынёс намеснік старшыні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускія пчаляры” Мытько Сяргей Іванавіч.

Гэты вельмі цікавы чалавек у рамках Года навукі пасвяціў усіх прысутных у цікавую “навуку пчалярства.” З расказаў Сяргея Іванавіча было цікава даведацца, як пабудавана пчаліная сям’я, як пчолы робяць мёд, якія расліны яны любяць і шмат іншага. А яшчэ была падрыхтавана цікавая пчаліная праграма. Гэта і віктарыны, і інтэрактыўныя гульні, і загадкі, і першае знаёмства маленькіх чытачоў з кнігай Мыцько Сяргея Іванавіча “Эйя – королева пчёл”. Кніга нашага госця – маленькая аповесць пра каралеўства пчол, якая распавядае сама пчаліная каралева. Той хто яе прачытае, спазнае сапраўдны свет жыцця гэтых працавітых і карысных насякомых.

Адным словам, у гэты дзень мы і мёд пакаштавалі, і мядовую казку пачыталі. Пчаліная навука аказалася вельмі цікавай і смачнай. Дзякуй вялікі нашаму госцю!

 


 

| ноябрь 2017 | октябрь 2017 | сентябрь 2017 | август 2017 | июль 2017 | июнь 2017 | май 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | январь 2017 | декабрь 2016 | ноябрь 2016 | октябрь 2016 | сентябрь 2016 | август 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | март 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | сентябрь 2014 | август 2014 | июль 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 | январь 2014 | декабрь 2013 | ноябрь 2013 | октябрь 2013 | сентябрь 2013 | июль 2013 | июнь 2013 | май 2013 | апрель 2013 | март 2013 | февраль 2013 | январь 2013 | декабрь 2012 | ноябрь 2012 | октябрь 2012 | сентябрь 2012 | июль 2012 | июнь 2012 | май 2012 | апрель 2012 | март 2012 | февраль 2012 | январь 2012 | декабрь 2011 | ноябрь 2011 | октябрь 2011 | сентябрь 2011 | июнь 2011 | май 2011 | апрель 2011 | март 2011 | февраль 2011 | январь 2011 | декабрь 2010 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация