ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

24.04.2014 Сустрэча з удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны

Сустрэча ваеннаслужачых в\ч 2054 з былым сынам палка, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, маёрам у адстаўцы Львом Сямёнавічам Шэйнкманам адбылася 23 красавіка ў бібліятэцы № 15  імя Цёткі. Маладыя вайскоўцы задалі шмат пытанняў Льву Сямёнавічу пра далёкія ваенныя гады, у сваю чаргу выступоўца пацікавіўся, як праходзіць ваенная служба маладых салдат тэрміновай службы. На заканчэнне сустрэчы ўдзельнік вайны, які зараз з'яўляецца салістам народнага ансамбля "Памяць сэрца" рэспубліканскага Палаца культуры ветэранаў, выканаў песню на словы Булата Акуджавы.

 

16.04.2014 Встреча с Юрием Татариновым

15 апреля в библиотеке №14 им.Ф.Богушевича прошла встреча с Юрием Татариновым, автором любовно-исторических романов "Барбара Радзивилл", "Роковая страсть короля Миндовга" и "Завещание князя Гедимина" совместно с Издательством "Регистр".

 

 

 

14.04.2014 Деревенская лирика Владислава Петручика

В галерее «Вильнюс» библиотеки №18 открылась персональная выставка живописи Владислава Петручика «Вясковая лiрыка». На выставке представлено более 70 работ разных лет, основной темой их является сельский пейзаж. Работы выполнены в реалистической манере, которая соответствует требованиям современных тенденций живописи.

Подробнее...

14.04.2014 Гэты таямнічы космас

Над землёю ночью поздней,
Только руку протяни
Ты ухватишься за звезды
Рядом кажутся они…


11 апреля  в библиотеке № 22 состоялось мероприятие, посвящённое Международному дню космонавтики “Гэты таямнічы космас”.

В космическом путешествии приняли участие ребята 2 «В» класса СШ № 25 вместе с учителем Прозян Светланой Геннадьевной. Программа мероприятия была насыщенной и разнообразной. Юные читатели познакомились с интересной и яркой выставкой научно-познавательной литературы о космосе. Книги вызвали большой интерес и желание записаться в библиотеку.  В ходе увлекательной беседы,  которую провели Наталья Ярошевич и Раиса Граблюк, учащиеся узнали о первых покорителях космоса, кто из учёных первым выдвинул идею о заселении других планет, когда первые ракеты преодолели земное притяжение и кто стал их создателем, сколько весит современная международная космическая станция и др. Наши гости посмотрели слайд-шоу «Детские рисунки о космосе», видеоролик «Юрий Гагарин – он покорил космос», познакомились с презентациями   «Поразительный и удивительный космос», «Белорусы на орбите». Закончилось мероприятие музыкальным клипом «Прекрасное далёко».

 


                  Ярашэвіч Н. В.,

Загадчыца бібліятэкай № 22

 

11.04.2014 Па роднаму краю

 “Неба чыстае і глыбокае
                     І бярозавы ціхі гай –
                     Беларусь мая сінявокая,
                     Беларусь мая, родны край !...”   

Такімі словамі лаурэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, паэта Ўладзіміра Карызны  распачала мерапрыемства “Па роднаму краю”  Каржанеўская Аляксандра Міхайлаўна, вядучы бібліятэкар  22 сталічнай бібліятэкі. На сустрэчу былі запрошаны навучэнцы 5”В” класа  сш№25, якія прыйшлі да нас разам з настаўніцай Кашкан Інай Іванаўнай.

Аляксандра Міхайлаўна падрыхтавала і прадставіла цудоўную кніжную выставу “Мой горад, герой – патрыёт”, была праведзена прэзентацыя новай кнігі “ Мінск – сэрца Беларусі “, якая вельмі ўсім спадабалася і нікога не пакінула абыякавым. Дзеці  атрымалі звесткі аб гісторыі горада, аб тым як змяніўся выгляд Мінска, як адраджаліся прамысловыя, адукацыйныя і культурныя цэнтры. 

Аляксандра Міхайлаўна прадставіла мультымедыйную прэзентацыю “Родны сэрцу горад мой”. Навучэнцы пабачылі помнікі выдатным асветнікам Беларусі: Еўфрасінні Полацкай, Францыску Скарыне, Мікалаю Гусоўскаму, Кірылу Тураўскаму і іншым. Удзельнічылі ў  віртуальным падарожжы  па прывакзальнай плошчы, Кастрычніцкай  плошчы і плошчы Незалежнасці, даведаліся аб адкрыцці маятніка Фуко і іншых цікавых звестках.  Пасля мерапрыемства навучэнцы  яшчэ доўга не расходзіліся, разглядалі цікавыя і прагожыя выданні.     

 

       Ярашэвіч Н. В.,

 загадчыца  бібліятэкай  №22 

08.04.2014 Былое ў думках ўваскрашаць

Нядаўна бібліятэка №14 імя Ф.Багушэвіча атрымала найцікавейшую кнігу беларускай паэтэсы, пісьменніцы, літаратурнага крытыка Людмілы Рублеўскай “Рифма ценою в жизнь”.

Гэта кніга – запамінальныя эсэ па гісторыі беларускай літаратуры, прысвечаная забытым імёнам і яскравым асобам, зламаным лёсам і абставінам, калі за адзін “няправільны” верш можна было паплаціцца жыццём. Аўтар жыва і займальна распавядае нам аб пісьменніках, якія стваралі нашу літаратуру, аддалі талент свайму народу, не разлічваючы на прызнанне і славу.  З вялікай асаладой гарталі мы яе старонкі, перачытвалі вытрымкі з твораў пісьменнікаў, разглядвалі фотаздымкі, партрэты, малюнкі. Адразу захацелася падзяліцца гэтай радасцю з нашымі чытачамі. І вось 1-га красавіка ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Л.Рублеўскай “Рифма ценою в жизнь”.

Разам з аўтарам кнігі прысутныя на сустрэчы навучэнцы лінгвагуманітарнага каледжа МДЛУ узгадалі тых, хто падараваў нам прыгожую легенду як Леся Украінка і Сяргей Мяржынскі, напісаў бадай што самыя светлыя, самыя пяшчотныя, самыя прыгожыя вершы у беларускай жаночай паэзіі як Яўгенія Янішчыц, каго каханне натхняла на творчасць і патрабавала ахвяры за шчасце кахаць, як здарылася ў сямейным і творчым дуэце Максіма Лужаніна і Яўгеніі Пфляўбаўм. Гучалі вершы Я.Янішчыц і цудоўныя рамансы у выкананні ўдзельнікаў народна-літаратурнага тэатра “Жывое слова” БДПУ імя М.Танка Алесі Сівохінай і Алеся Мойскага.

Кожную краіну абярагаюць Паэты. Яны нібыта ствараюць нябачную абалонку – і вершамі, як замовамі, адганяюць бяду. Таму, на заканчэнні сустрэчы супрацоўнікі бібліятэкі прадставілі электронную прэзентацыю “Апякункі паэтычных нябёсаў”, прысвечаную нашым славутым паэткам Я.Янішчыц, В.Коўтун, В.Вярба, Е.Лось,  Р. Баравіковай, Н.Мацяш. Вялікую цікавасць у наведвальнікаў бібліятэкі выклікіла выстава адной кнігі “Рифма ценою в жизнь”.
 

Стрыгельская Н.А.,

загадчыца бібліятэкі №14 імя Ф.Багушэвіча

07.04.2014 Кніга – мудры дарадчык і сябар

Да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі – літаратурны круіз. Штогод 2 красавіка, у дзень нараджэння вялікага казачніка з Даніі Ганса Хрысціяна Андэрсана, увесь свет адзначае Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Міжнародны дзень дзіцячай кнігі быў заснаваны ў 1967 годзе па рашэнні Міжнароднага савета па дзіцячай кнізе і заклікае ўспомніць вялікі ўклад, у які ўносіць дзіцячая кніга ў фарміраванне асобы дзіцяці, яго маральных каштоўнасцяў. Яго мэта - прыцягнуць увагу да літаратуры, кніжнаму мастацтву і кніжнай культуры для дзяцей.

3 красавіка  у бібліятэцы №22  адбылося мерапрыемства “Кніга  - мудры дарадчык і сябар”, на якім  прысутнічалі навучэнцы  3”А” класа СШ№25 у саправаджэнні настаўніцы Казубовіч Наталлі Аляксандраўны. 

У праграме мерапрыемства - знаёмства з дзіцячымі выданнямі абанемента, вершаваныя загадкі аб  умовах чытання кніг,  літаратурная віктарына ” Как хорошо, что есть на свете сказки чудесные эти”, прагляд мультыплікацыйнага фільма. Маленькім чытачам вельмі спадабалася сустрэча з кнігай і яны пажадалі прыйсці зноў у бібліятэку за іншымі кнігамі.

Літаратурны круіз падрыхтавала і правяла Зуева Вольга Ўладзіміраўна.

 

Ярашэвіч Н.В.,
загадчыца бібліятэкі  № 22

 

05.04.2014 Цудоўны свет вады

22 февраля 1993 г. Генеральная Ассамблея организации Объединёных наций объявила Всемирным днём защиты воды (водных ресурсов).

Цель этого праздника- привлечь внимание всего человечества к проблемам нехватки воды, необходимости сохранения и рационального использования водных ресурсов. 22 марта отмечается день воды.

 

                               Мы говорим: она течёт;
                                     Мы говорим: она играет;
                                    Она бежит всегда вперёд,
                                   Но никуда не убегает.
                                  В морях и реках обитает,
                                 Но часто по небу летает.
                                А как наскучит ей летать,
                               На землю падает опять. (вода)

 

2 апреля  в библитотеке № 22  состоялось мероприятие “Цудоўны свет вады”, в котором приняли участие учащиеся  5 класса СШ №25.

     Программа мероприятия была насыщенной, разнообразной  и увлекательной.  Сотрудник читального зала Граблюк Раиса Геннадьевна познакомила  младших школьников с красочной, научно-познавательной  литературой о природных ресурсах Беларуси. Дети познакомились с презентацией «Удивительные свойства воды», посмотрели замечательный тематический мультфильм «Мир в одной капле».

Учащиеся усвоили, что вода - это основа жизни, что уже сегодня запасы пресной воды катастрофически истощаются, ресурсы воды не безграничны и наше здоровье напрямую зависит от её количества и качества. И беречь нужно не только речную воду, но и ту, которая бежит из водопроводного крана. Подготовили и провели мероприятие сотрудники библиотеки   Граблюк Раиса Геннадьевна и Пыж Виктория Евгеньевна.  
 

 

 

 

     Ярошевич Н.В.,

заведующая библиотекой №22










04.04.2014 Я народны каляндар - беларускі ўладар

 “У сучасных умовах значна ўзрастае роля традыцыйнай культуры, якая таіць у сваіх глыбінных формах найбольш самабытныя нацыянальна – мастацкія з’явы, абрады, святы: Гуканне вясны, Вялік-дзень, Вадженне куста, Дзяды і інш” – такімі словамі распачала  мерапрыемства для вучняў пачатковых класаў  сш №25,  гімназіі № 161 і №192, загадчыца бібліятэкі № 22 Ярашэвіч Наталля Віктараўна.

 Вядомы фалькларыст Ермаловіч Яніна Канстанцінаўна пазнаёміла прысутнічых з беларускімі народнымі прыказкамі, прыкметамі пра вясну, вершамі, гульнямі: “А ў саду, садочку гуляў зайчык”, “На Саракі з-за мора прылятаюць птахі”, “Сарокіны гульні”, а таксама з абрадавымі дзеяннямі і звычаямі ў вёсцы Чэчына на Саракі.

Салістка Мінскага фальклёрнага ансамбля народнай музыкі “Ліцьвіны” пад кіраўніцтвам У. Берберава Алёна Мялешка, вельмі цудоўна выконвала на скрыпцы беларускія народныя мелодыі.

Усім вельмі спадабалася, атрымалася сапраўднае свята душы і прыемных ураджанняў. Прысутныя былі напоўнены зарадам энергіі і добрага настрою. І сведчаннем таму – цёплыя словы падзякі гасцям кніжніцы.                               

 

03.04.2014 Юнацтва партызанскае маё

2 красавіка ў бібліятэцы №15 імя Цёткі адбылася сустрэча воінаў-пагранічнікаў в\ч 2054 з удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, юным партызанам, разведчыкам, ад'ютантам Героя Савецкага Саюза партызанскага генерала В.І.Казлова Анатолем  Дзялендзікам. Анатоль Андрэевіч шырока вядомы як таленавіты пісьменнік, драматург, аўтар сцэнарыя фільма "Анастасия Слуцкая". Ён член трох творчых Саюзаў - пісьменнікаў, кінематаграфістаў, тэатральных дзеячаў.Падчас сустрэчы прагучалі не толькі ўспаміны пра вайну, але адбылася таксама цікавая размова пра сучасную літаратуру і драматургію.
 

02.04.2014 Каждый день в гостях у книжек

Все мы родом из детств

Из фантазий и грёз,

 Там, где девочка Герда

 И горшок белых роз.

   Там, где маленький мальчик,

   Принц из звёздной страны,

          Там, где добрый волшебник из седой старины…


   Такие приглашения на Неделю детской и юношеской книги отправили сотрудники библиотеки им.Ф.Богушевича в средние школы нашего микрорайона.

    Действительно, и девочка Герда, и Маленький Принц, и Волшебник Изумрудного города давно стали нам близкими друзьями. Вместе с ними мы смеялись и грустили, отправлялись в дальние путешествия и переживали удивительные приключения. Ведь чтение окрыляет и дарит мечту, заставляет воображать и учит мудрости. Всё, что ребенок узнает в детстве, останется с ним на всю жизнь. Именно поэтому наша библиотека стремится сделать все возможное, чтобы приобщить ребенка к чтению, увлечь его в удивительный мир сказок и приключений. И главный помощник в этом – Неделя детской и юношеской книги, которая в этом году совпала с весенними школьными каникулами.

«Каждый день в гостях у книжек» - под таким девизом прошли все мероприятия, организованные сотрудниками библиотеки для маленьких читателей. Зал библиотеки был специально подготовлен и оформлен так, чтобы дети сразу почувствовали себя в сказке: книжные выставки, украшенные игрушками, книжные развалы прямо на ковре, «Лавочка детских книг» вызывали восторг детворы. Каждый день учащиеся младших классов средних школ №42, 136, 116, 140 совершали незабываемые путешествия по страницам любимых книг. Урок-презентация «Что за прелесть эти сказки», променад литературных  персонажей «Герои любимых книг», час интересных сообщений «С умной книжкой я дружу!», литературный час «Куфэрак непрачытаных кніг», встречи в библиотеке “Скажем сказке: “Приходи!”, блиц-викторины, игры и электронные презентации – все это предложили сотрудники библиотеки вниманию наших юных посетителей. Мы надеемся, что эти встречи надолго останутся в памяти детворы. И то, что многие из них вернулись в библиотеку уже со своми родителями, доказывает, что мы на правильном пути.
 

Стрыгельская Н.А.,

загадчыца бібліятэкі №14 імя Ф.Багушэвіча

 

01.04.2014 Цудоўнае побач з намі

1 апреля в библиотеке №11 открылась выставка работ Зинаиды Ивановы Шидловской, члена Заводской районной организации  общественного объединения «Белорусское общество инвалидов г.Минска», на которой были представлены картины и панно из бересты, войлока, пирография.

 


 

| декабрь 2017 | ноябрь 2017 | октябрь 2017 | сентябрь 2017 | август 2017 | июль 2017 | июнь 2017 | май 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | январь 2017 | декабрь 2016 | ноябрь 2016 | октябрь 2016 | сентябрь 2016 | август 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | март 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | сентябрь 2014 | август 2014 | июль 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 | январь 2014 | декабрь 2013 | ноябрь 2013 | октябрь 2013 | сентябрь 2013 | июль 2013 | июнь 2013 | май 2013 | апрель 2013 | март 2013 | февраль 2013 | январь 2013 | декабрь 2012 | ноябрь 2012 | октябрь 2012 | сентябрь 2012 | июль 2012 | июнь 2012 | май 2012 | апрель 2012 | март 2012 | февраль 2012 | январь 2012 | декабрь 2011 | ноябрь 2011 | октябрь 2011 | сентябрь 2011 | июнь 2011 | май 2011 | апрель 2011 | март 2011 | февраль 2011 | январь 2011 | декабрь 2010 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация