ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ СИСТЕМА ГОСУДАРСТВЕННЫХ ПУБЛИЧНЫХ БИБЛИОТЕК Г.МИНСКА

20.12.2019 В Минске презентовали «Антологию современной казахской поэзии и прозы»

читать

06.12.2019 Кардыяграма творчасці

 

У Мінскім  гарадскім  тэатры  паэзіі,  створаным   сталічным   аддзяленнем  СПБ  пры  Цэнтральнай  бібліятэцы  імя  Янкі  Купалы,  адбылася  творчая  сустрэча  з  Эдуардам  Ханком,  народным  артыстам Беларусі, заслужаным дзеячам мастацтваў,  членам  Саюза  пісьменнікаў  Беларусі,   аўтарам   цікавых   навукова-пазнавальных кніг.

Прачулае   слова   пра   калегу   выказаў   на пачатку імпрэзы старшыня Мінскага гарадскога  аддзялення  СПБ,  дырэктар  Тэатра паэзіі Міхась Пазнякоў. Слухачы горача  вітала  шчырымі  апладысментамі,  бадай,   кожнае   слова,   кожную   песню   кампазітара. Эдуард Сямёнавіч распавёў пра   творчы   шлях,   супрацоўніцтва   са   знакамітымі  кампазітарамі  і  спевакамі,  выканаў  хіты.  Пасля  пазнаёміў  прысутных   з   новай   дзейнасцю   —   навукова-прыкладной,   датычнай   абгрунтавання   папулярнасці дзеячаў культуры.

Падобныя  сустрэчы  з  прыхільнікамі  таленту  Эдуарда  Ханка  пройдуць  у  іншых  установах  культуры  і  адукацыі  нашай сталіцы. Наступны год для творцы юбілейны.

"ЛІМ", 6 снежня, 2019

Павел КУЗЬМІЧ

06.12.2019 Анталогія як падарунак

Прэзентацыя двухтомнай анталогіі казахскай паэзіі і прозы, дзе прадстаўлены сучасныя паэты і празаікі Рэспублікі Казахстан, адбылася ў сталічнай бібліятэцы № 1 імя Л.Н. Талстога.

Анталогія  тыражом  10  000  экзэмпляраў  выдадзена на рускай мове Маскоўскім дзяржаўным універсітэтам. Сярод перастваральнікаў — найлепшыя паэты, празаікі і перакладчыкі Расіі.

У  прэзентацыі  бралі  ўдзел  Надзвычайны  і  Паўнамоцны  Пасол  Рэспублікі  Казахстан  у  Рэспубліцы  Беларусь  Аскар  Бейсенбаеў,  дырэктар  Цэнтралізаванай сістэмы публічных бібліятэк г. Мінска Алена Кубышкіна,  старшыня  Мінскага  гарадскога  аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Пазнякоў, прадстаўнікі  Беларускага  дзяржаўнага  ўніверсітэта  культуры  і  мастацтваў  і  Беларускага  дзяржаўнага  педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

У   падарунак   дзяржаўным   бібліятэкам   сталіцы   перададзена  больш  чым  дваццаць  камплектаў  выдання.  Цяпер спецыялісты і чытачы могуць пазнаёміцца з найлепшымі дасягненнямі сучаснай казахскай літаратуры.

"ЛІМ", 6 снежня, 2019

Павел КУЗЬМІЧ

| декабрь 2019 | ноябрь 2019 | октябрь 2019 | июль 2019 | июнь 2019 | май 2019 | апрель 2019 | март 2019 | июль 2018 | июнь 2018 | май 2018 | апрель 2018 | сентябрь 2017 | апрель 2017 | март 2017 | февраль 2017 | ноябрь 2016 | сентябрь 2016 | июль 2016 | июнь 2016 | май 2016 | апрель 2016 | март 2016 | февраль 2016 | январь 2016 | декабрь 2015 | ноябрь 2015 | октябрь 2015 | сентябрь 2015 | июль 2015 | июнь 2015 | май 2015 | апрель 2015 | февраль 2015 | январь 2015 | декабрь 2014 | ноябрь 2014 | октябрь 2014 | июнь 2014 | май 2014 | апрель 2014 | март 2014 | февраль 2014 |
Поделитесь с друзьями:
СПЕЦИАЛИСТАМ
Насколько часто вы посещаете библиотеку?
Раз в год
Раз в месяц
Каждый выходной
Никогда
Авторизация
Имя пользователя

Пароль

Войти

Забыли пароль?       Регистрация